20 верасня 2015 г. – 205 гадоў з дня нараджэння Плакіда (Плацыда) Гаўрылавіча Янкоўскага (1810–1872), беларускага і польскага пісьменніка-празаіка, паэта, публіцыста, перакладчыка, педагога, царкоўнага дзеяча, магістра тэалогіі
Плакід Янкоўскі – асоба творчая, адораная і неардынарная, належыць да дзеячаў, якія пакінулі значны след у грамадскім і рэлігійным жыцці Беларусі XIX ст.
27 верасня 2015 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1955) Марыі Іванаўны Ляшук, пісьменніцы, рэдактара, лаўрэата прэміі Беларускага саюза жанчын
Марыя Іванаўна Ляшук нарадзілася 27 верасня 1955 года ў вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У 1973 годзе скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
7 жніўня 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Міхаіла Мікалаевіча Шыманскага, журналіста, пісьменніка, заслужанага работніка культуры БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міхаіл Мікалаевіч Шыманскі нарадзіўся 7 жніўня 1935 года ў вёсцы Пешкі (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Друкавацца пачаў яшчэ пяцікласнікам у бярозаўскай раённай газеце “Пламя” (1950), якую пастаянна выпісвалі ў сям’і. Тады для Міхаіла самым прыцягальным, магічным словам было “літсупрацоўнік”.
3 ліпеня 2015 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксандравіча Арахоўскага (1950–1997), пісьменніка, драматурга, мастака
Мікалай Аляксандравіч Арахоўскі нарадзіўся 3 ліпеня 1950 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Яго маці Вольга Аляксееўна ўсё жыццё працавала даяркай, нават мела высокае званне – заслужаны калгаснік БССР. Бацька Аляксандр Паўлавіч у гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на фронце, затым усё жыццё аддаў калгасу.
16 чэрвеня 2015 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Сітухі (1950–2014), члена-карэспандэнта Міжнароднай Акадэміі Інфармацыйных Тэхналогій (МАІТ), доктара філасофіі, пісьменніка, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў Беларусі
Уладзімір Мікалаевіч Сітуха нарадзіўся 16 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Гутаўскай сярэдняй школе. Сярод дзяцей выдзяляўся кемлівасцю, прагнасцю да вучобы.
28 ліпеня 2015 года – 105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мацвеевіча Стэльмаха (1910–1974), тэатральнага дзеяча, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах нарадзіўся 28 ліпеня 1910 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Бушмічы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобласці). У 1915 годзе, пад час Першай сусветнай вайны, сям’я падалася ў бежанства ў Сібір. Да 1917 года жылі на станцыі Ішым, затым у вёсцы Далёкае пад Табольскам, дзе Уладзімір пайшоў у школу. Вясной 1919 года сям’я вярнулася ў Беларусь і асталявалася ў саўгасе «Пятроўшчына» ля Мінска. Пазней перабраліся ў вёску Зарэчча.
27 чэрвеня 2015 года – 50 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Крэйдзіча (1965), пісьменніка, публіцыста, Заслужанага журналіста Рэспублікі Беларусь
Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч, нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 года ў весцы Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 годзе разам з маці пераехаў у вёску Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, тут пайшоў у восьмы клас Рудскай школы.
16 красавіка 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Анатоля Канстанцінавіча Клышкі, пісьменніка, крытыка, перакладчыка, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі
Анатоль Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся 16 красавіка 1935 года ў вёсцы Данейкі (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ад маці, Алесі Сцяпанаўны, вядомай у наваколлі песенніцы, зроблены многія фальклорныя запісы.
1 ліпеня 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Антонавіча Крываля (1935–1996), пісьменніка
Сцяпан Антонавіч Крываль нарадзіўся 1 ліпеня 1935 года ў вёсцы Гутка (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька Антон Рыгоравіч і маці Кацярына Дзмітрыеўна з гэтай жа вёскі, тут жылі іх бацькі, дзяды і прадзеды. У сям’і было чацвёра дзяцей, Сцяпан – быў трэцім. Брат Уладзімір, сястра Надзя і іх бацька ў час вайны былі сувязнымі партызанскага атрада імя Баруцкага.
29 сакавіка 2015 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1950) Зінаіды Іосіфаўны Дудзюк, паэтэсы, драматурга, перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2008)
Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк нарадзілася 29 сакавіка 1950 года ў вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці ў рабочай сям’і. У дзіцячыя гады разам з бацькамі жыла ў Расіі і на Украіне. У 1959 годзе бацькі Зінаіды пераехалі ў Белаазёрск Брэсцкай вобласці на будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС. Так яна апынулася ў маладым горадзе энергетыкаў, дзе ў 1966 годзе закончыла сярэднюю школу.